Animasion
Я дома. Прывітаньне, каханая Беларусь... І ўсе ізноў, падаецца, зьдзяйсьняецца як нельга нелепей. Добра, калі ўсе атрымаецца. Трохі горш, калі не ўсё атрымаецца, але ж і тады можно дыхаць вольным паветрам і жыць далей...
Але ж, падаецца, я ўсё йшчэ баюся. Баюся жыцьця, баюся, што не ўсё будзе так, як хочацца, што не прымуць, што заганьбяць ды засаромеюць, што ўвесь сьвет будзе супраць і гэтак далей і да таго падобнае... Ўсё гэтае я пералічваю ў спадзёўцы, што пазбаўлюся... Магчыма, сапраўды варта зьвернуцца да Яўгена за сэансам псіхалёгіі?.. Але гэта пазьней. І правы, і шматлікія курсы, і ўсё ў сусьвеце... А зараз трэба заняцца перакладамі, разважаньнямі, самаадукацыяй і чым-небудзь іньшым. Але толькі не гульнёй у "Герояў". Якую я напроста зараз выдалю.